Віцебская абласная пошта дасылае беларускамоўныя тэлеграмы, запісваючы іх пры дапамозе расейскага альфабэту. Такую тэлеграму атрымаў грамадзкі актывіст Ільля Заранок. «Як шкада, што ў краіне, дзе прынамсі дзьве мовы дзяржаўныя, Віцебская абласная пошта ня мае для беларусаў літараў І, Ё і Ў», – напісаў ён у «Facebook».

Больш за 60 чалавек апытаныя, амаль 20 чалавек затрыманыя. Аднак злачынца, які ўчыніў выбух ля будынку УКДБ ў Віцебску, так і ня знойдзены. 15 лістапада быў адпушчаны апошні падазраваны, што быў у сьледства. Цяпер па справе аб выбуху каля будынку ўпраўленьня КДБ у Віцебску няма затрыманых і падазраваных, паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Павал Травулька.

Уладзе цяпер трэба як мага больш запалохаць народ і зьняць зь сябе падазрэньні, лічыць былы палітвязень. Сяргей Каваленка ўпэўнены, што за выбухам у Віцебску стаяць беларускія спэцслужбы: «Я лічу, што ўсе выбухі ў Беларусі - гэта работа КДБ. І гэты тэракт - зьвяно таго ж самага ланцуга. Гэткімі выбухамі ўлады перасьледуюць некалькі мэтаў. Адна зь іх - гэта адцягнуць увагу людзей ад байкоту псэўдавыбараў у псэўдапарлямэнт, які прайшоў нядаўна».

Былы кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, які пасьля сваёй адстаўкі трывала асеў ў Расеі, ня верыць у магчымасьць датычнасьці беларускай апазыцыі да выбуху ля будынку віцебскага КДБ. Як лічыць экспэрт, гэтыя “сыгналы нацыянальнаму лідэру” зыходзяць ад беларускіх сілавікоў.

Кватэру, дзе жыве старэйшы брат, ніхто з праваахоўнікаў не наведваў. Маці братоў Мурашак Валянціна кажа, што да іх ніхто не прыходзіў, а сыны зараз на працы. Пра выбух даведаліся з інтэрнэту: «Ніхто не прыходзіў, не затрымлівалі, нічога не было. Калі ў Менску быў выбух (3 ліпеня), нават пасярод ночы прыйшлі правяраць маіх хлопцаў, а цяпер нічога не было».