Чарговы раз паслухалі скаргі. У Полацку дэпутаты правялі «Дзень працы з насельніцтвам»
Мерапрыемства прайшло ў мікрараёне Баравуха. У ім узяла ўдзел дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Святлана Адзінцова, старшыня Полацкага райсавета Іосіф Грыбовіч, дэпутаты абласнога і раённага саветаў. Пра канкрэтныя вынікі сустрэчы нічога не вядома, хаця скаргаў і заўваг ад мясцовых жыхароў паступіла шмат. Жыхары мікрараёна ўздымалі ўжо традыцыйныя пытанні: гаварылі пра кепскую якасць дарог, праблемы з асвятленнем, адсутнасць капітальных рамонтаў у жыллёвым фондзе, несвоечасовы вываз смецця. І пры гэтым – нездавальняючыю працу камунальнікаў, у прыватнасці, на вельмі маруднае рэагаванне на скаргі, пададзеныя праз службу 115.бел.
Іосіфа Ядзевіча, уладальніка паветранага шара, да якога прымацавалі канапу з чалавекам, аштрафавалі на 600 рублёў
Супраць кіраўніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – палёты на паветраным шары – па ініцыятыве пракуратуры распачалі адміністрацыйную справу. 24 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў Іосіфа Ядзевіча вінаватым паводле ч.1 арт.18.35 КаАП (Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы).
Мёрскія бібліятэкары забыліся пра існаванне кніг на роднай мове
У раённай газеце «Мёрскія навіны» перыядычна з'яўляюцца парады ад супрацоўнікаў бібліятэкі, якія кнігі яны параілі б пачытаць з той ці іншай нагоды. І гэта спрэс рускамоўная літаратура – ці аўтарская, ці пераклады з замежных моваў. З пачатку гэтага года – першы літаратурны агляд ад мёрскіх бібліятэкараў выйшаў у лютым – ад іх не было ніводнай ракэмендацыі пачытаць беларускую кнігу.
На аварыйным мосце ў Лёзненскім раёне зрабілі рамонт парэнчаў. І ўсё?
Пра тое, што парэнчы адрамантавалі 10 кастрычніка, віцебскаму гарадскому актывісту Дзмітрыю Карняенку паведамілі ў лісце з Лёзненскага райвыканкама. На думку спадара Карняенкі, рамонт парэнчаў – гэта ўжо вялікі плюс у дадзенай сітуацыі, бо яго мясцовыя жыхары дабіваліся каля паўгода. Але ёсць і дужа вялікі мінус: мост цераз рэчку Чэрніцу, які злучае вёскі Дабрамыслі і Перамонт, ужо тры гады як чакае капітальнага рамонту, і тэрміны яго дагэтуль не вызначаны.
Прэзідэнцкія выбары, вайна ва Ўкраіне і паводка ў Польшчы. «Полацкі веснік» надрукаваў няўцямную «агітку»
Раённая газета вырашыла прадэманстраваць чытачам сваю адданасць ідэалагічнаму курсу: распавесці пра тое, што навіны пра хуткія прэзідэнцкія выбары «наши граждане приняли с большим воодушевлением». І супроцьпаставіць беларускія «мир, стабильность и благополучие» падзеям у Польшчы, якая «больше месяца назад столкнулась с серьёзным природным бедствием».