Субота, 11 Ліпень 2026

Рэальны поспех супраць рэсурсу ўлады: як незалежны рэгіянальны праект скарыў YouTube

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Збольшага сучасная прастора рэгіянальных медыя Віцебшчыны - гэта альбо буйныя дзяржаўныя рэсурсы, альбо прыватныя праекты, якія пагадзіліся працаваць у рэчашчы афіцыйнай павесткі. Незалежны YouTube-канал «Красивый северный регион Беларуси» стаў выключннем, і вельмі паказальна, што менавіта ен займае пазіцыю безумоўнага лідара па колькасці праглядаў. Стартаваўшы толькі ў студзені 2024 года, інтэрнэт-рэсурс зрабіў неверагодны рывок: да 11 ліпеня 2026 года лічба яго праглядаў перавысіла адметную планку ў 50 мільёнаў.

Для параўнання дастаткова паглядзець на статыстыку лакальных дзяржаўных медыя, якія маюць шматгадовую гісторыю і фінансавую падтрымку. Напрыклад, тэлеканал «Беларусь 4 Витебск», які прысутнічае на платформе з 2011 года, на сёння мае 18,2 мільёна праглядаў. Канал газеты «Витьбичи» (працуе з 2010 года) сабраў 17,3 мільёна, а «Витебские вести» — 12,8 мільёна. Малады незалежны паблік пакінуў старых гульцоў далёка ззаду, абышоўшы іх па папулярнасці ў два-тры разы, а то і болей, падкрэслівае Тэлеграм-канал @vitebsk_info.

Яшчэ адным пацверджаннем поспеху стаў чэрвеньскі рэйтынг, дзе канал «Красивый северный регион Беларуси» упершыню замацаваўся ў топ-20 беларускага сегментe YouTube у катэгорыі Shorts. Толькі за адзін месяц кароткія відэаролікі праекта праглядзелі 3,7 мільёна разоў, а гэта - 20-е месца ў краіне.

Тым часам у першую трыццатку гэтага ж рэйтынгу змаглі патрапіць усяго два прапагандысцкія рэсурсы. Пакуль незалежныя стваральнікі кантэнту сумарна збіраюць 168 мільёнаў праглядаў, афіцыйныя медыя задавальняюцца толькі 45 мільёнамі, што яскрава сведчыць пра сапраўдныя прыярытэты і цікаўнасць інтэрнэт-аўдыторыі.

Валер Юшко