“Сумяшчэнне” імпрэзы да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту і тэмы ленінградскай блакады – ідэя віцебскіх уладаў. У ёй чытаецца памкненне адпавядаць ідэалагічнай лініі на прасоўванне “агульнай гісторыі” у межах былога СССР з арыентацыяй на сённяшнюю Расійскую Федэрацыю. “Сегодня мы отмечаем две даты, олицетворяющие беспрецедентную жестокость нацизма и мужество жителей блокадного Ленинграда, его защитников, всего советского народа. Мы живем на мирной белорусской земле, но знаем и помним, сколько довелось пережить нашему народу по вине немецко-фашистских захватчиков. День полного снятия блокады Ленинграда — не просто памятная дата. Это день, который символизирует духовную стойкость ленинградцев. Мы отмечаем Международный день памяти жертв Холокоста и тем самым категорически отвергаем политику расовой неприязни,”-- сказала падчас мітынгу старшыня Віцебскага гарсавета Вольга Іванова.
Тэма ўшанавання ахвяр Халакосту была ўзгадана хіба некалькімі словамі. Пра помнік на тэрыторыі колішняга гета кіраўніцтва горада ўвогуле лічыць за лепшае не нагадваць. Хаця ў 2018 годзе гучалі цвёрдыя абяцанні яго ўсё-ткі ўсталяваць. Але з той пары справа не зрушылася. І калі трэба было, да прыкладу, прыняць міжнародную дэлегацыю, гасцей вадзілі да іншага помніка - да мемарыяльнага знаку ў Ілаўскім яры, дзе праводзіліся масавыя расстрэлы габрэяў. Гэты знак з’явіўся за кошт ахвяраванняў сваякоў расстраляных, і выглядае ён куды больш салідна і эстэтычна за сімвал няспраўджаных абяцанняў на месцы віцебскага гета.
Помнік “Дзецям вайны”, каля якога мітынг правялі сёлета, мае вельмі абагулены сэнс: гэта фігуры хлопчыка -падлетка і маленькай дзяўчынкі, якія дзеляцца хлебам. Ён з’явіўся ў Віцебску ў 2011 годзе (аўтар – скульптар Валеры Магучы), і сімвалізуе нягоды, якія давялося перажыць беларускім дзецям у гады ваеннага ліхалецця.
Эмілія Траяновіч
Аўторак, 27 Студзень 2026
У Віцебску ўшанаванне памяці ахвяр Халакосту сумясцілі з адзначэннем угодкаў зняцця ленінградскай блакады
Гэта адбылося ўпершыню: ніколі раней у абласным цэнтры ў гэты дзень не згадвалі блакадны Ленінград, а мітынгі з ускладаннем кветак праводзілі каля памятнага камня на былой тэрыторыі віцебскага гета. На гэтым камні ў 1993 годзе быў выбіты надпіс: «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Але за 33 гады ніякага памятнага знака тут так і не з’явілася. Мусіць, каб не прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага ганебнага факта, сёлета мітынг перанеслі ў парк імя М.Шмырова і правялі яго каля помніка “Дзецям вайны”.
Апублікавана ў
Рознае