«Руководство района знает, что больше всего волнует население», -- сказаў кіраўнік Аршанскага райвыканкама. І паабяцаў фантан
Прызначаны год таму старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз рэгулярна праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі. І дзеліцца з работнікамі планамі ўладаў наконт развіцця рэгіёна і добраўпарадкавання горада. Заявы ад яго бываюць вельмі гучныя, а часам нават сенсацыйныя. Аднак кіраўнік раёна заўжды падкрэслівае, «што руководство района знает, что больше всего волнует население, видит, какие проблемы требуют пристального внимания и понимает, как их нужно решать».
Не было нават солі і запалак. Вяскоўцы з Докшыцкага раёна скардзяцца на кепскі асартымент у аўтакрамах.
У некаторых вёсках засталіся адно жыхары сталага ўзросту, якім складана дабірацца да стацыянарных крамаў у сваім або суседнім населеным пункце. Паратункам у такой сітуацыі становіцца аўталаўка – машына з таварамі першай неабходнасці, якая прыязжае па раскладзе і спыняецца ў зручным для вяскоўцаў месцы. Але не ўсё так аптымістычна, як магло б падацца на першы погляд.
У Віцебску абмеркавалі рэалізацыю пагаднення паміж Саветам міністраў Рэспублікі Крым і Віцебскім аблвыканкамам. Якія тут ёсць «падводныя камяні»?
Крытыка па факце паседжання супольнай працоўнай групы Рады міністраў Рэспублікі Крым і Віцебскага аблвыканкама можа быць абгрунтаванай з пункту гледжання міжнароднага права і палітычных рызык для Беларусі. Негатыўныя наступствы такіх крокаў «на збліжэнне» могуць быць як для іміджу Беларусі, так і непасрэдна для яе грамадзян.
Пракуратура прызнала хібы лёзненскай міліцыі: супрацоўнікі парушаюць заканадаўства і правы мясцовых жыхароў
Аналізуючы стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Лёзненскага раёна за першае паўгоддзе 2024 года, пракурор раёна Аляксей Бузікаў адзначыў адназу некалькі накірункаў працы, дзе мясцовая міліцыя выявіла свой непрафесіяналізм. Адбілася гэта і на людзях, якія шукалі ў міліцыянтаў дапамогі.
У некаторых раёнах Віцебшчыны нельга прайсці медагляд па месцы жыхарства
Прыкладам, жыхары пасёлка Багушэўск мусяць ездзіць да асобных спецыялістаў у Сянно, цэнтр раёна. Да гэтага прывяла «аптымізацыя» медычных устаноў вобласці. Некаторыя з іх аб'ядналі, некаторыя перакваліфікавалі, але людзям ад гэтага толькі дадалося праблем.