Панядзелак, 21 Ліпень 2014

З-за афрыканскай чумы пагалоўе сьвіней у Віцебскай вобласьці скарацілася амаль удвая

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Афрыканская чума зьменшыла пагалоўе сьвіней на Віцебшчыне больш як на 217 тысяч галоваў. Сьвіньні зьніклі ў шасьці раёнах вобласьці. Усяго ж па краіне сьвіней стала менш на 620 тысяч галоваў.

Летам 2013 году ў Беларусі былі выяўленыя ачагі афрыканскай чумы сьвіней, у іх прымаліся меры па поўным вынішчэньні статка на сьвінагадоўчых прадпрыемствах. Першыя паведамленьні на Віцебшчыне прыйшлі зь Віцебскага і Сеньненскага раёнаў.

І вось праз год з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту магчыма атрымаць афіцыйную інфармацыю аб зьменшэньні пагалоўя сьвіней у кожным з раёнаў краіны. Паводле гэтых дадзеных за пяць месяцаў 2014 году на Віцебшчыне на канец траўня засталося крыху больш за 293 тысяч галоваў сьвіней з 510 431 парсюка, якія былі ў 2013 годзе.

Пры гэтым калі год таму ў Бешанковіцкім раёне было 23 477, Віцебскім – 21 897, Дубровенскім – 20 065, Сеньненскім – 20 647, Талачынскім – 46 213, Ушацкім – 20 103 галоваў сьвіней, то зараз на сьвінагадоўчых прадпрыемствах гэтых раёнаў сьвіней няма зусім.

Крыніца: Гарадок.інфо