«Добры дзень. Я ў шоку за тое, што адбываецца ў нашай краіне, за тое беззаконьне, зь якім цяжка даць рады: у гэтым выпадку вядзецца пра бязьмежжа ў такіх органах, як ДАІ. Атрымліваю 24 чэрвеня нейкую пастанову аб прыцягненьні мяне да штрафу ў 150 тысяч руб. за перавышэньне хуткасьці на машыне - з ДАІ г. Менску. Машыны ня мела ніколі (бяднота), рэгістрацыі ніякай нікому не давала.
Натуральна, маё прозьвішча распаўсюджаная, і знайшліся цёзкі. Але так “працуюць” у органах ДАІ г. Менску: не разабраўшыся аб’ектыўна, дакладна зь мяне выціскаюць грошы. Выходзіць, што так можна і трапіць пад крымінальшчыну і пад вышэйшую меру пакараньня: без усялякага разбору. Як так можна працаваць і так памыляцца ў такіх органах?
Я адразу зьвярнулася ў ДАІ па месцы жыхарства, тут па базе дадзеных знайшлі нейкую рэгістрацыю цёзкі па прозьвішчы: г. Менск, вул. Кіжаватага, д.64-***. Мне наша ДАІ дае адказ, што… “пастанова №1462896608 прызнаная страціўшай моц”
Але зь Менску ад УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага р-ну за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня А.Ю. Любимова, В.В. Грыба адказ зноў абсурдны: раней прынятае рашэньне абскарджвайце ў судзе. Ганьба адпаведным чыноўнікам і адпаведнаму кіраўніцтву. І гэта ў краіне, якую прэзыдэнт спадзяецца давесьці да росквіту. На жаль… Цяжка прабіць гэтае бязьмежжа. Як быць?» - піша жанчына.