«Ад агульнага ліку закончаных крымінальных спраў 1497 або 42,1 адсоткаў расьсьледаваныя ў тэрмін да аднаго месяца. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 году гэты паказчык павялічыўся на 10,2 адсоткаў. Акрамя гэтага, скарацілася колькасьць крымінальных спраў, што расьсьледаваныя звыш 2-месячнага тэрміну. У парадку паскоранай вытворчасьці папярэдняе сьледства скончанае па 889, гэта значыць кожная 4-я крымінальная справа».
Уладзімер Шалухін адказаў таксама на пытаньне наконт карупцыі: «У першым паўгодзьдзі 2014-га сьледчымі Віцебшчыны перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд 23 крымінальныя справы карупцыйнай скіраванасьці і супраць інтарэсаў службы. У іх ліку крымінальная справа, распачатая ў дачыненьні да бухгальтара ўпраўленьня спорту і турызму Віцаблвыканкаму паводле часткі 4 артыкулу 210 (крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі) КК Рэспублікі Беларусь. Службовая асоба на працягу 3-х гадоў працы ў дзяржустанове скрала ня выдаткаваныя на правядзеньне спартовых мерапрыемстваў грашовыя сродкі на агульную суму больш за 140 мільёнаў рублёў. Перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд і крымінальная справа ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Глыбоцкага райвыканкаму наконт факту перавышэньня ім службовых паўнамоцтваў. Названыя дзеяньні пацягнулі прычыненьне шкоды аднаму зь сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Глыбоцкага раёну на суму больш за 120 мільёнаў рублёў. Чыноўнік зрабіў рамонт пашкоджанага ім службовага аўтамабіля за кошт сродкаў дзяржаўнага сельскагаспадарчага прадпрыемства».
«У 2014 годзе ўнесеныя 34 прадстаўленьні аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць учыненьню злачынстваў, па выніках разгляду якіх да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнутыя 14 службовых асоб, да матэрыяльнай - пяцёра», - распавёў Уладзімер Шалухін.
Крыніца: Жыццё Прыдзвіння