Інфармацыя правяраецца на дакладнасьць. Супольнасьць каардынуе дабрачынную дзейнасьць нашых суграмадзян, каб даць старт сем’ям з Украіны, падтрымаць іх, пакуль яны не ўладкуюцца на працу і не атрымаюць першую зарплату. З гэтай мэтай створаная адмысловая анкета, запоўніўшы якую можна стаць валянтэрам і паказаць, чым канкрэтна ты можаш дапамагчы (вопраткай, сродкамі асабістай гігіены, прадметамі ўжытку, пасьцельнай бялізнай, мэбляй і г.д.). Надоечы суполкай запушчаная дабрачынная эстафэта сярод грузаперавозчыкаў, бо досыць часта трэба даставіць перасяленцам буйнагабарытныя рэчы.
Крыніца: Витебские вести