Серада, 06 Май 2026

Навучанне кваліфікуецца як крымінальнае злачынства. Пракуратура палохае віцяблян наступствамі за “сувязі” з “экстрэмісцкім” ЕГУ

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адразу два віцебскіх дзяржСМІ апублікавалі пагрозы “крыміналкамі” ў сувязі з прызнаннем Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта “экстрэмісцкай арганізацыяй”.  Пра статус “экстрэмісцкага фармавання”, якім беларускі універсітэт у выгнанні  прызналі таксама, на сайтах газет «Витьбичи» і «Витебские вести» не згадваецца. Але хапае і таго, што ёсць.

"Под вывеской «европейского образования» в Вильнюсе годами работал настоящий конвейер по промывке мозгов. Пока родители надеялись, что их дети станут дипломированными специалистами, в аудиториях ЕГУ ковали не юристов или дизайнеров, а «пехоту» для подрыва белорусской государственности, - напісала абласная  газета «Витебские вести». -  Вместо изучения основ права студентов натаскивали на поиск уязвимостей в госуправлении, что фактически расценивается как курсы по организации массовых беспорядков и саботажа”.  

Далей -яшчэ "страшней". "Декларируемые цели ЕГУ включают подготовку белорусской молодежи к реализации западных сценариев трансформации политической системы, продвижение так называемых демократических ценностей, а также альтернативных трактовок исторических, культурных и иных событий. Для достижения этих целей, по данным ведомства, ЕГУ взаимодействует с представителями различных экстремистских и террористических организаций", - цытуе абласное выданне выказванні Генпракуратуры, якая і ініцыявала прызнанне дзейнасці ЕГУ "экстрэмісцкай".

Гарадская газета  «Витьбичи»  цытаваннем не абмежавалася і размясціла  на сваім сайце каментар прадстаўніка абласной пракуратуры Дзмітрыя Кудраўцава. Той падрабязна распавёў, як цяпер будуць караць тых, хто любым чынам звязаны з беларускім універсітэтам у выгнанні, які з 2005 года працуе ў Вільнюсе.

Паводле ягоных словаў, аплата навучання ў ЕГУ будзе кваліфікавацца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, а студэнтам і выкладчыкам  пагражае ад 1 да 6 гадоў пазбаўлення волі: «любые финансовые операции в адрес университета, включая оплату обучения, квалифицируются как финансирование экстремистской деятельности по ст. 361-2 УК, предусматривающей наказание до 5 лет лишения свободы. Преподавание или продолжение обучения ЕГУ трактуется как участие в экстремистском формировании  и влечет уголовную ответственность по согласно статье 361-1 УК». 

Таксама начальнік аддзела Віцебскай абласной пракуратуры падкрэслівае, што "экстрэмісцкай" з'яўляецца сімволіка універсітэта, і адпаведна, любы мерч навучальнай установы ў Беларусі забаронены пад пагрозай крымінальнага пераследу. Цяперашнім студэнтам ЕГУ ён раіць "добровольно прекратить связи с экстремистским формированием и своевременно заявить об этом в государственные органы", тады, маўляў, крымінальнай адказнасці можна будзе пазбегнуць. 

пасыл "принять исчерпывающие меры по деактивации любых контактов с данной организацией в целях соблюдения законности и обеспечения личной безопасности" відавочны: беларускія ўлады бачаць пагрозу ў тым, што маладыя людзі на ўласныя вочы ўбачаць, чым адрозніваецца жыццё ў Еўропе ад беларускай штодзённасці, дзе кантроль над грамадзянамі  і ідэалагічны ціск становяцца нормай. Што яны зразумеюць, як можна атрымліваць вышэйшую адукацыю без удзелу ў мерапрыемствах БРСМу і іншых прадзяржаўных структур. Гэта ўяўляецца пракратуры настолькі небяспечным, што давялося дэклараваць бяздоказныя аргументы  пра сувязі ЕГУ з экстрэмісцкімі і нават тэрарыстычнымі арганізацыямі і пра падрыхтоўку моладзі да "масавых беспарадкаў і сабатажу". 

Пётр Лыскавец