«Паўночнае ззяянне» —гэта штогадовы фестываль ігравога і дакументальнага кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Яго заснавала прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская ў 2015 г. пры падтрымцы Офіса Рады міністраў паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.
19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадкцыяй" інтэрнэт-сайт кінафестываля “Паўночнае ззянне” northernlightsff.com і старонку ў Facebook яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай “Volia Chajkouskaya".
Аліса Сінельнікава
Серада, 18 Сакавік 2026
Кінафестываль “Паўночнае ззянне”, арганізаваны віцяблянкай Вольгай Чайкоўскай, прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”
Звесткі пра гэта сёння з’явіліся на сайце МУС. Як вынікае з інфармацыі на сайце ведамства, кінафестываль прызнаны “экстрэмісцкім” паводле рашэння КДБ ад 11 сакавіка гэтага года. У пераліку асобаў, якія нібыта ажыццяўляюць “экстрэмісцкую дзейнасць”, згадана імя і прозвішча самой Вольгі Чайкоўскай, а таксама Надзеі Зелянковай і Дар’і Жук.
Апублікавана ў
Рознае