“К зданию из стекла, которое полностью изменит свой контур, будет пристроен кинотеатр, один этаж отдан под детские развлекательные комплексы. Будет и многое другое”, - заявіў старшыня гарвыканкама. Ні пра тое, хто стварае праект, хто будзе спонсарам будаўніцтва, і колькі ўрэшце гэта ўсё будзе каштаваць, ніякіх удакладненняў не прагучала.
Гараджане не выключаюць, што іх проста ўводзяць у зман, абяцаўчы вясёлкавыя перспектывы. Бо ў горадзе поўна “даўгабудаў”, на якія даўно бракуе сродка. Да прыкладу, СПА-цэнтр, які адчынілі летась, не маглі дабудаваць 14 гадоў! “Падвісла” і будаўніцтва аквапарка, які абяцалі адчыніць праз два гады, але толкам так і не ўзяліся.
Да слова, і той аб’ект, які існуе пакуль што толькі ў выглядзе карцінак, ужо атрымаў шмат крытыкі. Ягоны “касмічны” выгляд абсалютна не спалучаецца з цяперашняй навакольнай забудовай.
Нагадаем, былы ГЦ “Беларусь” стаў ахвярай пажару, які здарыўся 13 снежня 2024 года. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па артыкуле, звязаным з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі. Але з таго часу так і не вядома, ці быў суд па гэтай справе і ці нехта быў пакараны, хаця ў першыя дні пасля інцыдэнту пад вартай нейкі час трымалі гаспадара гандлёвага цэнтра, віцебскага прадпрымальніка Віктара Вялюгу.
Сяргей Пяцько
Субота, 07 Люты 2026
Віцяблянам паказалі, як нібыта будзе выглядаць новы ГЦ “Беларусь” – на месцы згарэлага
Старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў зявіў, што новы аб’ект стане “гандлёвым цэнтрам высокага ўзроўню”. Праўда, праекта яшчэ няма – толькі “карцінкі” з выявай футурыстычнага гмаха “са шкла”, як сказаў кіраўнік горада. Пра тое, наколькі гэтыя выявы могуць аказацца далёкімі ад рэальнасці, сведчыць яшчэ адзін факт: на іх прысутнічае ўжо збудаваны Сафійскі сабор, які абяцалі ўзвесці “на ўзор полацакага”. Але на карцінках – тыповая “мураўёўка”...
Апублікавана ў
Рознае