Суды, якія з канца студзеня адбываюцца ў Глыбокім – гэта наступствы "хапуна", які сілавікі наладзілі ў райцэнтры верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 4 відэаролікі з пакаяльнымі відэа глыбачан, якія прызнаваліся, што бралі ўдзел у пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Частку затрыманых асудзілі адразу па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні.
Якраз гэтымі днямі у Глыбоцкім райсудзе быў агучаны вырак адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву. Яму прысудзілі два гады «хіміі» - таксама паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ .
Марыя Маслава