Серада, 09 Кастрычнік 2024

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У раскладзе суда Докшыцкага раёна, апублікаваным на сайце электроннага судаводства, звестак пра суд над ім так і не з'явілася. Гэта яшчэ раз сведчыць пра памкненне праводзіць суды над затрыманымі «явачным парадкам», пазбягаючы пільнай увагі з боку грамадскасці.

Пра тое, што пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва асудзілі да 10 сутак арышту, паведаміў партал «Хрысціянская візія». Святара прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў).

Ксяндза Юрыя Бараўнёва затрымалі ў Докшыцах 7 кастрычніка. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.

Ларыса Горына