Так, быў устаноўлены факт невыканання Лёзненскім РАУС шэрагу запланаваных мерапрыемстваў. Напрыклад, не быў праведзены аналіз прычын і ўмоў надзвычайных сітуацый з дзецьмі, калі яны знаходзіліся ў стане алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення; не вывучаліся прычыны і ўмовы ўчынення непаўналетнімі гвалтоўных злачынстваў, не аналізаваўся стан выхаваўчай, прафілактычнай работы, якая праводзіцца ва ўстанове адукацыі і інш. Больш за тое: райаддзел міліцыі нават не прадаставіў інфармацыі аб выкананні гэтага комплекснага плана.
Гэтаксама пракуратурай раёна вывучалася арганізацыя работы па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях", і захады па прафілактыцы злачынстваў, учыненых асобамі, абавязанымі кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей , якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні. Высветлілася, што ўказанні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі, былі фармальнымі і не прынеслі належнага выніку.
У ходзе вывучэння ўлікова-прафілактычных спраў абавязаных асоб у Лёзненскім РАУС былі выяўлены выпадкі непрадстаўлення дакументаў ад наймальнікаў.
Прафілактычная работа з ўчастковымі інспектарамі РАУС з абавязанымі асобамі таксама прызнана нездавальняючай: міліцыянты не наведвалі сваіх «падшэфных» і не кантралявалі стан іхнага працаўладкавання.
Падчас праверкі пракуратурай раёна выяўлены факт, калі адсутнасць належнага кантролю з боку РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, а таксама наймальніка за яўкай абавязанай асобы на працу спрыяла здзяйсненню злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.174 КК, у адпаведнасці з якой за няяўку на працу на працягу дзесяці і больш працоўных дзён на працягу трох месяцаў мусіць накладацца крымінальнае пакаранне.
Што да падлеткаў, то не ва ўсіх выпадках іншымі службамі РАУС у ІСН своечасова накіроўваліся пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, у сувязі з недасягненнем узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якія з'яўляюцца падставай для пастаноўкі асобных непаўналетніх на ўлік.
Як паказала вывучэнне кантрольных карт непаўналетніх, апроч наведвання іх па месцы жыхарства і правядзення прафілактычнай гутаркі (аднак, на якую тэму не ўказваецца), ніякія больш прафілактычныя мерапрыемствы з непаўналетнімі не праводзіліся.
Па выніках праверкі ў райвыканкам унесена прадстаўленне, у якім запатрабавана прыняць меры па ліквідаванню выяўленых парушэнняў. Разгляд прадстаўлення знаходзіцца на кантролі ў пракуратуры раёна, паведаміла Вераніка Благадзёрава, памочнік пракурора Лёзненскага раёна.
Наталля Шуман