Серада, 09 Кастрычнік 2024

Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам. 

У сакавіку 2023 года Аляксей Тамілаў трапіў пад міліцэйскі "хапун", што праводзілі віцебскія сілавікі. У выніку апынуўся ў ІЧУ: у ягоным тэлефоне мілімцыянты знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы. Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП і асудзіў на "суткі". Падчас адбыцця арышту мужчыну моцна збілі ахоўнікі - ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматраксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена. Усвядоміўшы наступствы, міліцыянты пачалі пагражаць Аляксею, што завядуць на яго крымінальную справу, калі ён надумае пісаць скаргу пра збіццё.

Пасля нанесеных траўм здароўе Аляксея да канца не аднавілася.

У кастрычніка 2020 г мужчыну штрафавалі за ўдзел удзел у пратэстным шэсці. Партал Tut.by у 2016 годзе рабіў з ім інтэрв'ю, пра тое, чаго не хапае Віцебску. Аляксей Тамілаў распавядаў, за што любіць свой родны горад і што ў ім трэба палепшыць...

Прыносім  глыбокія спачуванні жонцы Аляксея, дачцэ, родным і блізкім.