Людзі не разумеюць, як так атрымалася. Чаму пілуюць пад корань усе дрэвы, а не толькі тыя, якія замінаюць? Жыхары Лёзна нават звярнуліся ў раённую газету, але спыніць вырубку ўжо не атрымалася. Звярталіся і да камунальных службаў: маўляў, мы ўжо знялі сваю заяўку, толькі не чапайце алею. Аднак кіраўніцтва ЖКГ параіла «спачатку абмяркоўваць праблему, а потым пісаць заяўкі».
Стан дрэваў абследавала супрацоўніца ГЛХУ «Лиозненский лесхоз» Настасся Масюкова. Яе словы цытуе газета «Сцяг перамогі»: « Деревья породы клён остролистный, груша обыкновенная, акация белая, ель голубая, тополь дрожащий имеют повреждения ствола, являются перестойными, несут угрозу линиям электропередачи, поражены морозобойными трещинами, на многих лишайники, что свидетельствует об ослаблении. Некоторые деревья на момент выдачи заключения уже были подвержены неоднократному удалению стволов и сучьев». Атрымліваецца, што раней іх ужо «акультурвалі», а цяпер вырашылі проста прыбраць. Каб не было самога прадмета спрэчак і ніхто не звяртаўся з гэтай прычыны ў 115.бел.
Ніякай кампенсацыі знішчэння гэіых зялёных насаджэнняў пасадкамі іншых дрэваў не прадугледжана.
Марыя Рагачова