Пятніца, 09 Студзень 2015

У Полацку прадаюць саколкі з імпэрскай расейскай сымболікай

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У новай кнігарні на аўтавакзале ў Полацку прадаюць цішоткі з выявай Уладзімера Пуціна і чорна-жоўта-белым сьцягам імпэрскай Расеі. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook напісаў карыстальнік Ігар Палынскі.

„У Полацку на аўтавакзале адкрылі кнігарню. Апроч кніжак, прадаюцца там цацкі і цішоткі. Калі пачаў фатаграфаваць, прадаўцы – мужчына і жанчына за сорак – занэрваваліся. На ўсе іх пытаньні я адказаў, што, на маю думку, у Полацку і ў Беларусі наогул ня месца прадукцыі такога кшталту. З імпэрскім-то сьцягам…”, - напісаў Ігар Палынскі.

Крыніца: Радыё Рацыя