Харызматычная вядучая канала расказвае ў TikTok пра апошнія навіны рэгіёна. І з адніх назваў відэароікаў становіцца зразумела, што напружыла тых, хто заўважыў «віцебскую крамолу» ажно ў іншай вобласці. «За подписки судят солдат», «Жители Витебска страдают от блох», «Срезали липы для установки флагштока», «Пропали деньги на ремонт дороги в Витебске» - так называюцца апошнія відэаролікі.
Гэты акаўнт у TikTok ужо прызнавалі «экстрэмісцкім» у мінулым годзе. Таксама «экстрэмісцкім» мінімум тройчы прызнавалі і YouTube-канал «Пра Віцебск / Новости Витебска», дзе размяшчаюцца тыя самыя відэаматэрыялы. Хаця канал некалькі разоў мяняў назвы і лічбавыя ідэнтыфікатары, каб па-ранейшаму заставацца са сваімі гледачамі.
Серафіма Юнкевіч