У момант затрымання зламыснікі пагражалі адрэзаць палец «нарказакладчыку, які правініўся». Затрыманыя прызналіся, што на замову наркагандляроў яны збівалі закладчыкаў, якія спрабавалі скрасці тавар ці грошы. Падчас допыту фігуранты паведамілі следству, як будавалася іхняя злачынная праца.
Бандыты атрымлівалі ў мэсэнджэры заданні аказаць фізічнае ўздзеянне на пэўных нарказакладчыкаў. У злачыннай групы быў распрацаваны своеасаблівы прэйскурант з расцэнкамі на розныя віды здзекаў ці уздзеяння на “кліентаў”. Так, адрэзанне вуха ці палеца або падпаленая машына ацэньваліся ў $1 тыс., танней каштавалі збіццё і іншыя здзекі над ахвярамі.
Для справаздачы перад заказчыкам "спортыкі" ў абавязковым парадку здымалі працэдуру пакарання і яе вынік на відэа. Цяпер гэтыя «справаздачныя» фільмы будуць скарыстаныя ў якасці доказаў дзейнасці “злачыннай аршанскай тройцы”.
Пэўны час міліцэйскія чыноўнікі паслядоўна выступаюць перад заканадаўцам з ініцыятывай унесці змены ў КК РБ, якія дазволілі б сілавікам лічыць «спорцікаў» паўнавартаснымі ўдзельнікамі арганізаваных злачынных груп, якія займаюцца наркагандлем. Тады іх злачынная дзейнасць будзе падпадаць пад дзеянне ч. 4 арт. 328 "Незаконны абарот наркатычных сродкаў" КК, і карацца пазбаўленнем волі ад 10 да 20 гадоў.
Алег Кунін