Серада, 23 Жнівень 2017

У Паставах разьвіталіся з Алесяй Фурс, якая ў СССР атрымала 25 гадоў за Пагоню

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Алеся Фурс (Умпіровіч) памерла на 92-м годзе жыцьця. У часе вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай сэмінарыі Алеся ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў. 25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прысягі сяброў арганізацыі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню».

У 1948 была арыштаваная і прысуджаная да 25 гадоў канцлягеру, але ў выніку сьмерці Сталіна прасядзела толькі восем. У 1956, пасьля вызваленьня, пабралася шлюбам зь іншым былым палітвязьнем-беларусам Антонам Фурсам, жылі ў Казахстане. У 1982 вярнуліся на радзіму, пасяліліся ў Паставах.

Ёй пашчасьціла пабачыць Беларусь незалежнай. А сама яна была рэабілітаваная ў 1993 годзе. Выгадавала дзяцей і ўнукаў і пражыла нялёгкае, але, урэшце, шчасьлівае жыцьцё.

nn.by