Паведамленьне пра зьнікненьне беларускага сьцяга, які быў прымацаваны на фасадзе аднаго з будынкаў ажыўленага праспэкту Віцебску, паступіла праваахоўнікам 3 траўня. Пасьля супрацоўнікі міліцыі выявілі зламысьніка і знайшлі палотнішча. Як высьветлілася, злачынства было зьдзейсьненае ўвечары 2 траўня 45-гадовым жыхаром Віцебску. Мужчына, пагнуўшы дрэўка, сарваў сьцяг, вывешаны ў гонар Сьвята працы на адным з гандлёвых аб'ектаў, і, прыхапіўшы дзяржаўны сымбаль з сабой, накіраваўся ў госьці да сяброў.
Пракуратура Віцебску 29 траўня ў дачыненьні да віцебчука распачала крымінальную справу паводле артыкулу 370 КК Беларусі (зьневажаньне дзяржаўных сымбаляў), якое накіраванае для правядзеньня папярэдняга сьледзтва ў гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту.
Паводле інфармацыі пракуратуры, ў 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналася, у 2017-м – гэта першы такі выпадак.
Алена Ціханава, belta.by