Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2014 году склала 5 753 101 рублёў, і павялічылася ў параўнаньні зь лютым на 6,8%, або на 363,9 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-сакавіку 2014 году ў параўнаньні са студзенем-сакавіком 2013 году павялічылася на 4,9%, у сакавіку 2014 году ў параўнаньні зь лютым - на 5,4%.
Налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па абласьцёх і г. Менску
Тройка лідэраў першага месяца вясны выглядае наступным чынам:
Менск - 7 835 039 (+602 403) рублёў;
Менская вобласьць - 5 545 002 (+267 660) рублёў;
Гомельская вобласьць - 5 369 867 (+307 025) рублёў.
Сярэдні заробак за сакавік у Магілёўскай вобласьці быў роўны 5 107 590 (+332 104), у Гарадзенскай - 5 074 671 (+259 449), у Віцебскай - 5 035 622 (+312 282), у Берасьцейскай - 5 005 378 (+295 860) рублёў.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў сакавіку 2014 году (тыс. рублёў)
У сакавіку 2014 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 7 453,9 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6 442,1 тыс., у прамысловасьці - 6 328,3 тыс. рублёў, у сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы - 4 228, 8 тыс., у адукацыі - 3 490,9 тыс., у тым ліку настаўнікаў - 4 476,2 тыс., прафэсарска-выкладчыцкага складу - 6 612,2 тыс. рублёў.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у лютым 2014 году склала 4 083,7 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя - 4 197,7 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 6 642,9 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 4 057,0 тыс. рублёў.
Нагадаем, гаворка вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галінах і пра налічаныя заробкі, то бок пра сумы без уліку розных вылікаў.
Крыніца: Хімік.інфо