Мы зьвязалася з Вольгай Карач, каб высьветліць дэталі кранальнай гісторыі. Паводле словаў Карач, той выпадак адбыўся яшчэ напрыканцы 1990-х.
У той час лідэрам абласной арганізацыі БНФ «Адраджэньне» быў Васіль Шалухін. Карач пацьвердзіла, што гісторыя тычыцца менавіта яго:
– Там яны з суседкай штосьці дзялілі на лецішчы – ці то нейкую мяжу не маглі правесьці, ці то вырашалі, дзе паставіць плот, – пераконвае Карач.
Сам Шалухін цяпер на пэнсіі, ад грамадзкай і палітычнай дзейнасьці ён даўно адышоў:
– У гэтай гісторыі хтосьці штосьці наблытаў: ці то тая бабуля, ці то сама Вольга Карач, – паведаміў Васіль Шалухін. – Па-першае, канфліктаў з суседзямі ў мяне не было ніколі. А мяжу дзяліць увогуле не было з кім. А па-другое, я б сабе не дазволіў такі выраз пра крыж на лбе нават на эмоцыях!».
УШ, nn.by