У першай палове мая Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэце Віцебскай епархіі БПЦ (Маскоўскі патрыярхат) «Наше православіе». У сувязі з гэтым на некаторых праваслаўных сайтах, што знаходзяцца ў дамэннай зоне.by (sobor.by, odigitria.by), а таксама на расейскіх сайтах, як zavtra.ru, нехта Анатоль Шлыкаў распаўсюджвае дзіўныя звароты.

Газэце «Наше православие» Віцебскай праваслаўнай эпархіі вынесенае афіцыйнае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла загадчыца сэктару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананьнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Юлія Кочына: «Гэтай газэце вынесенае папярэджаньне за парушэньне закону аб СМІ. Тая юрыдычная асоба, у адрас якой вынесенае папярэджаньне, праінфармаваная, і папярэджаньне накіраванае».

У праваслаўных цэрквах Віцебску, а таксама вобласьці актыўна распаўсюджваецца газэта «Наше Православие». Гэта афіцыйны друкаваны орган Віцебскай эпархіі БПЦ (Маскоўскі патрыярхат). Наклад – 1000 асобнікаў. Старыя нумары распаўсюджваюцца ў цэрквах бясплатна. Рэдактарам газэты зьяўляецца вядомы дзеяч рускага руху Андрэй Герашчанка.

Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага Камітэту ў Віцебску Павал Левінаў атрымаў адказ з абласной міліцыі наконт вулічных раздатчыкаў савецкіх сьцяжкоў.

Як заўжды, Барыс Хамайда стаяў пад сваім бел-чырвона-белым парасонам каля так званага «сіняга дому» – дому № 28 па вуліцы Леніна ў Віцебску. Але ўвагу невядомага хулігана прыцягнуў не парасон і нават ня бел-чырвона-белая стужка, прышпіленая побач з газэтамі і часопісамі. Паводле спадара Хамайды, хлопец гадоў пад 25 дужа агрэсіўна паставіўся да вышыванкі, якая аздабляе «працоўнае месца» распаўсюдніка.