У Віцебску 27 верасьня прайшоў “Кастрычніцкі эканамічны форум” –  KEF-2019. Канфэрэнцыя праходзіла пад слоганам “Беларусь пачынаецца тут”. Прадпрымальнікі, чыноўнікі і віцебскія студэнты пагаварылі аб стане эканомікі Віцебшчыны, пра пэрспэктывы і вэктары яе разьвіцьця.

Ад пачатку верасьня Полацкая падатковая інспэкцыя пачала праяўляць надзвычайную цікавасьць да першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага работнікаў ААТ “Полацак-Шкловалакно”. Падатковая інспэкцыя вельмі хоча здабыць зьвесткі аб службовых асобах пяршоўкі СПБ.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічынь за невыкананьне рашэньня гэтага ж суду аб вызваленьні памяшканьня прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”.

Камісія па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў прыняла прапанову Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) абараніць на заканадаўчым узроўні інфармацыю аб сяброўстве працоўных у прафсаюзах. Пра гэта ў электронным лісьце на імя старшыні СПБ Міколы Шараха паведаміла дэпутатка ПП НС Натальля Гуйвік.

Працаўнікі Глыбоцкага малочнакансэрвавага камбінату даслалі на тэлеграм-канал NEXTA распараджэньне кіраўніцтва заводу аб выплаце заробкаў у жніўні-сьнежні 2019 году “часткова ў натуральнай форме” – сьмятанай ды малаком. На камбінаце сьпее бунт…