Кітайскія кампаніі гатовыя ўдзельнічаць у інвэстпраекце па стварэньні «Сіліконавай даліны» ў Віцебску. Пра гэта заявіў першы намесьнік мэра Харбіну (КНР), пастаянны член камітэту Камуністычнай партыі Кітая гораду Харбін Не Юньлінь на сустрэчы са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным. “Мы чакаем ад вас бізнэс-пляну па праекце стварэньня «Сіліконавай даліны»”, - сказаў кіраўнік афіцыйнай дэлегацыі Харбіну, падкрэсьліўшы, што са свайго боку яны вызначыліся, што будуць займацца гэтым праектам і гатовыя супрацоўнічаць па ім зь беларускімі кампаніямі.

ААТ “КІМ” - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў трыкатажнай галіны Беларусі. Прынамсі, гэтак напісана на афіцыйным сайце. Але пра тое, што ў завода сёньня назапасіліся вялікія даўгі, у тым ліку і перад сваімі супрацоўнікамі, там стараюцца не казаць: “На віцебскім ААТ “КІМ”, некалі флягмане лёгкай прамысловасьці, ня выплачаная заработная плата яшчэ за красавік”, - паведаміў на гарачую лінію TUT.BY адзін з працаўнікоў прадпрыемства Ігар.

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці ў інтарэсах сябра прафсаюзу юрыста Валера Місьнікава і яго дачкі Тацьцяны Місьнікавай зьвярнуўся ў суд з грамадзянскім пазовам супраць «Белдзяржстраху». Аднак судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Сьвятлана Варатынская вырашыла справу не на карысьць пазоўніка: згодна зь яе пастановай згаданае дзяржаўнае страхавое прадпрыемства можа не выконваць свае забавязаньні па доўгатэрміновым страхаваньні 1991 году.

Страйк прадпрымальнікаў, што гандлююць таварамі, на якія неабходная сертыфікацыя, праходзіць у Віцебску. На Смаленскім рынку зачынена каля 80% ралетных шапікаў, прыкладна столькі ж - на Паўднёвым, больш за палову - на Полацкім. Патрабаваньне - адмяніць сэртыфікацыю тавараў, якая прынясе прадпрымальнікам велізарныя страты і прымусіць многіх сысьці з дробнага бізнэсу.

27 чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшоў папераджальны страйк індывідуальных прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі ўмовамі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу. У Віцебску страйк выйшаў ня дужа масавы: Полацкі рынак спыніў працу прыкладна на 40–50%, Паўднёвы і Смаленскі рынкі наогул працавалі цалкам.