На адной са старонак у сацыяльных сетках юнак з Глыбоцкага раёну апублікаваў фотаздымак разьліковага аркушыка. Паводле слоў юнака – гэта разьлік працадаўцы зь ягонай маці, апэратарам машыннага даеньня ААТ “Сельцы” Глыбоцкага раёну за кастрычнік 2016 году. За месяц ёй налічылі заробак памерам 82 рублі. Гэта каля $42 паводле цяперашняга курсу.

За 9 месяцаў бягучага году ў Гарадоцкім раёне было афіцыйна зарэгістравана 375 беспрацоўных (за такі самы леташні пэрыяд – 388). На працягу гэтага часу працу знайшлі 273 жыхары раёну. Такія дадзеныя падае служба занятасьці рэгіёну.

Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку. 11 лістапада супрацоўнікі сталічнай арганізацыі, якая праводзіла работы на тэрыторыі ЦЭЦ, зваліўся з вышыні і атрымаў цяжкія траўмы. Праз тыдзень мужчына памёр у шпіталі.

Органы пракуратуры Віцебскай вобласьці робяць захады дзеля спыненьня фактаў несвоечасовай выплаты работнікам заработнай платы. За затрымкі заробкаў супрацоўнікі пракуратуры прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці 250 службовых асоб.

Аршанскі льнокамбінат валакно не прымае. А прадаваць прадукцыю іншым пакупнікам нельга, бо для гэтага трэба атрымаць адпаведны дазвол, якога ніхто не дае.