Футбаліст «Нафтану» з-за безграшоўя выставіў на продаж свае буцы
Галкіпер каманды Ігар Даўгяла, які адгуляў у сэзоне-2016 дваццаць пяць матчаў, выставіў у інтэрнэце на продаж ўласныя буцы. Сваё рашэньне ён матываваў «цяжкім фінансавым становішчам».
Заводу не ўдалося закрыць Свабодны прафсаюз
Дырэкцыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» паспрабавала была зьняць з рэгістрацыі ў органах улады заводзкую першасную арганізацыю Свабоднага прафсаюзу. Але задуманае не ажыцьцявілася: закрыць Свабодны прафсаюз на прадпрыемстве не ўдалося.
Сельгаспрадпрыемства ў Гарадку прызнанае банкрутам – 150 чалавек могуць застацца бяз працы
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» і адкрыў у дачыненьні да даўжнiка ліквідацыйную вытворчасьць, паведаміў судзьдзя Эрык Багдасараў.
Збанкрутаваная фабрыка «КІМ» ніяк не можа аддаць запазычанасьці па заробках
Ліквідацыйная вытворчасьць прадпрыемства пачалася ў жніўні 2015 году, за гэты час удалося выплаціць толькі 10% запазычанасьці па заробках.
Чарговы рабочы-будаўнік зь Віцебскай вобласьці загінуў у Расеі
Рабочага з Воршы забіла бэлькай на будаўнічым аб'екце ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Сьледчы камітэт РФ па Санкт-Пецярбургу, інфармуе БЕЛТА.