Паводле статыстычных дадзеных, па стане на 1 верасьня 2016 году запазычанасьць па заработнай плаце мелася больш як у 100 арганізацыяў Віцебскай вобласьці.
“За дзевяць месяцаў бягучага году пракурорамі гарадоў і раёнаў, Віцебскім і Аршанскім транспартнымі пракурорамі ўнесенае 51 прадстаўленьне, вынесеныя 124 прадпісаньні, абвешчаныя 34 афіцыйныя папярэджаньні. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнутыя 84 асобы”, – паведамілі ў генпракуратуры. Акрамя таго, пастановамі горрайпракурораў па справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях 250 службовых асоб прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці за нявыплату своечасова заработнай платы работнікам.
У ходзе выкананьня прадпісаньняў запазычанасьць пагашаная ў суме больш за 764 тысяч рублёў. Па фактах парушэньняў заканадаўства аб працы, выяўленых падчас разгляду зваротаў грамадзян, пракурорамі прымаюцца адпаведныя меры рэагаваньня ў мэтах ліквідацыі парушэньняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць.
Меры пракурорскага рэагаваньня спрыялі памяншэньню колькасьці фактаў несвоечасовай выплаты заработнай платы, сказалі ў генпракуратуры.
Паводле sputnik.by