Серада, 05 Лістапад 2014

Полацкім чыгуначнікам панізілі заробкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кіраўніцтва Полацкага лякаматыўнага дэпо намінальна павысіла аклад і адначасова з гэтым урэзала прэмію. У выніку рабочыя сталі атрымліваць яшчэ менш, чымся раней. Пра гэта паведаміў рэдакцыі charter97.org чытач.

«Заробак на чыгунцы не павышалі ўжо як мінімум два гады, ніхто і не памятае дакладна… Па Полацкім лякаматыўным дэпо надоечы праляцела чутка, што падымаюць зарплаты ажно на 25%, проста сэнсацыя! І вось, паднялі аклад. Праўда, на 15%. Але заадно зрэзалі прэмію. У выніку сталі атрымліваць яшчэ менш, чымся раней. Шкада і машыністаў, і пуцейцаў, і сьлесараў! Хлопцы ж працуюць, ахвяруючы сваім здароўем. Дый працаваць хутка ня будзе каму - моладзь з гэтага дурдому валіць. Затое ў чым ніколі не было браку, дык гэта ў рэвізорах. Па тры чалавекі на аднаго рабацягу!» - распавёў чытач.

Раней паведамлялася аб праблемах на іншых падразьдзяленьнях Беларускай чыгункі. Так, у Баранавіцкім лякаматыўным дэпо супрацоўнікаў адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, касіры «Баранавічы Цэнтральныя» паведамляюць, што прадпрыемства ўзяло крэдыт, каб выплаціць ім заробкі і дапамогі, а ў Гомельскім вагонным дэпо панізілі заробкі.

Крыніца: Хартыя'97