Як паведамляе Генэральная пракуратура, падчас наглядных мерапрыемстваў выяўлена, што маюць месца факты несвоечасовага выкананьня дамоўных забавязаньняў і непрыняцьця мер па прымусовым спагнаньні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасьці.
Дапускаюцца выпадкі заключэньня гаспадарчых дамоваў на заведама нявыгадных для прадпрыемства ўмовах, што надалей спрыяе неабгрунтаванаму адцягненьню з гаспадарчага абароту грашовых сродкаў і зьяўляецца падставай для распачынаньня крымінальных спраў (ААТ «Віцебскі мясакамбінат»).
Неадзінкавыя факты неабгрунтаванага пералічэньня грашовых сродкаў у адрас пабочных арганізацыяў і непрыняцьця ў наступным мер да вінаватых асоб, якія дапусьцілі такія пералічэньні.
Не на ўсіх прадпрыемствах канцэрну створаныя камісіі па рацыянальным выкарыстаньні паліўна-энэргетычных і матэрыяльных рэсурсаў, прызначаныя пазаштатныя інспэктары па наглядзе за эфэктыўным выкарыстаньнем рэсурсаў (ДА «Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты"», ААТ «Віцебскмясамалпрам»).
Акрамя таго, на прадпрыемствах канцэрну выяўленыя парушэньні працоўнага заканадаўства, у прыватнасьці арт. 199 Працоўнага кодэксу пры прыцягненьні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасьці (ААТ «Мёрскі мясакамбінат», ААТ «Малако» (Віцебск), ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» і інш.).
У шэрагу выпадкаў канчатковы разьлік пры звальненьні, а таксама выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку ажыцьцяўляюцца несвоечасова (ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» і інш.).
Ня ў поўнай меры выконваюцца патрабаваньні ўказу прэзыдэнта ад 6 ліпеня 2005 году № 314 «Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дамовах». Так, характар работ, якія выконваюцца па некаторых дамовах падраду, сьведчыць аб тым, што нярэдка дамовы з грамадзянамі заключаюцца на выкананьне работ, якія фактычна павінны і могуць ажыцьцяўляцца штатнымі работнікамі.
Выяўленыя недахопы ў дзейнасьці па стварэньні здаровых і бясьпечных умоў працы работнікаў (ААТ «Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат» і інш.)
Па выніках праверак органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці кіраўнікам прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад ДА «Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты"», унесена 15 прадстаўленьняў, па выніках разгляду якіх 85 службовых асоб прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, у тым ліку дзьве службовыя асобы вызваленыя ад пасад.
Вынесена дзевяць прадпісаньняў, прынесена 10 пратэстаў, да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута пяць службовых асоб, матэрыяльнай - адзін чалавек на суму 7.200.000 рублёў, афіцыйна папярэджаныя пра недапушчальнасьць парушэньня закону дзьве асобы.
Акрамя таго, пракурорам Мёрскага раёну ў дачыненьні да начальніка службы збыту ААТ «Мёрскі мясакамбінат» распачатая справа за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі паводле ч. 3 арт. 424 КК.
Крыніца: БелаПАН