Акрамя таго, 24 няшчасныя выпадкі адбыліся ў выніку наяўнасьці ў работнікаў захворваньняў, а яшчэ два чалавекі загінулі з прычыны самагубства – гэтыя выпадкі ў апэратыўным парадку былі зьнятыя з уліку як невытворчыя, паведамляе абласное ўпраўленьне Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы.
Рост вытворчага траўматызму са сьмяротным зыходам адзначаны ў арганізацыях Віцебскага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў; а няшчасных выпадкаў, якія спрычыніліся да цяжкіх вытворчых траўмаў – Пастаўскага і Шаркоўшчынскага раёнаў.
Больш за ўсё няшчасных выпадкаў здарылася празь невыкананьне кіраўнікамі і спэцыялістамі абавязкаў па ахове працы (11,9%). Таксама прычынамі няшчасных выпадкаў былі парушэньне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцыяў па ахове працы; допуск пацярпелага да працы без навучаньня і праверкі ведаў па пытаньнях аховы працы; парушэньне патрабаваньняў бясьпекі падчас эксплёатацыі няспраўных машын, мэханізмаў, абсталяваньня, аснасткі, інструмэнту; асабістая неасьцярожнасьць.