Аўторак, 29 Жнівень 2017

Работнік гарадзкога парку, які зваліўся зь вялікай вышыні, памёр у шпіталі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Работнік Наваполацкага парку культуры і адпачынку, які зваліўся зь вялікай вышыні падчас дэмантажу шатра цырку, ад атрыманых траўмаў памёр у шпіталі.

Здарэньне адбылося днём 13 жніўня. 49-гадовы дворнік гарадзкога парку культуры і адпачынку дапамагаў работнікам прыежджага цырку разьбіраць шацёр. Да таго часу купал ўжо быў зьняты, заставаўся каркас, калі мужчына сарваўся з вышыні. У выніку падзеньня ён атрымаў шматлікія цяжкія траўмы, у тым ліку галавы і шыйнага аддзелу хрыбетніка.

Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, знаходзіўся без прытомнасьці. 21 жніўня ад атрыманых траўмаў мужчына памёр, паведамляе тэлеканал «Вэктар».

Сьледчыя высьвятляюць усе акалічнасьці здарэньня, у прыватнасьці, чаму супрацоўнік парку апынуўся ў ліку тых, хто разьбіраў шацёр.

ximik.info