«Дзеяньні вашы слушна кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП... Падставаў да адмены, зьмены пастановаў ня маецца», – такую выснову зрабіў старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак, разгледзеўшы наглядную скаргу праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, пакаранага 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мерапрыемствах, што прайшлі ў Віцебску 25 і 26 сакавіка.

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту перадаў у суд справу 30-гадовай жанчыны зь Віцебску, якая, паводле сьледчых, дапусьціла сьмерць свайго нованароджанага дзіцяці па неасьцярожнасьці.

З пачатку году ў Віцебскай вобласьці ад вонкавых прычын загінулі 15 дзяцей, паведаміў старшы памочнік па справах непаўналетніх і моладзі пракуратуры Віцебскай вобласьці Антон Волкаў.

3 ліпеня каля 17:00 у Лепелі недалёка ад пляжу на Лепельскім возеры пяском засыпала 11-гадовага хлопчыка. Школьнік прыехаў на вакацыі да бабулі і разам з двума аднагодкамі пайшоў гуляцца на гарадзкі пляж. Дзеці выкапалі ў пяшчаным абрыве нару і залазілі туды. Раптам грунт абваліўся і цалкам засыпаў аднаго з хлопчыкаў.