Арыштавалі маёмасць Ганны Федаронак, актывісткі з Пастаўшчыны
Спадарыня Ганна даўно жыве ў замежжы, і пра тое, што на яе дом у мястэчку Варапаева, накладзены арышт, яна даведалася ад знаёмых землякоў. Для жанчыны гэта не стала навіной, бо яна ведае, што супраць яе распачатыя некалькі крымінальных справаў, у тым ліку з абразу Лукашэнкі.
За няяўку ў ваенкамат улады асудзілі беспрацоўнага на адзін год пазбаўлення волі
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук 19 красавіка за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, ў межах ч.1 арт.435 КК, прыгаварыла да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тэрмін 1 год беспрацоўнага Кірыла Астроўскага. Таксама суддзя абавязала маладога чалавека ў свабодны час выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме ста гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 1200 рублёў.
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць навапалачаніна Андрэя Зуева
За ўдзел у пратэстных падзеях 2020 г. яму інкрымінуюць віну паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці па пракмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце).
За нез'яўленне для прызыву ўлады прыгаварылі «ўхіліста» да аднаго года пазбаўлення волі
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Іна Кохава за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу пакарала пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на той жа тэрмін Максіма Мальцава. Акрамя таго, прызыўніка суд абавязаў выканаць у свабодны час грамадска карысныя працы ў цягам 60 гадзін і заплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.
Глыбоцкага бодзібілдара і фітнес-трэнера Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць
Стала вядома, што палітвязня з Глыбокага зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ двое – Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі з Паставаў, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).
Пасля ўдзелу ў праграме «Белсата» Аляксандра Корнышава ў яго бацькоў правялі ператрус
Аляксандр Корнышаў — рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news». Ён з’ехаў з Беларусі ў 2020‑м, а сёлета на пачатку лютага ў праграме «Беларус беларусу» на тэлеканале «Белсат» Аляксандр распавёў пра тое, што падчас вымушанай эміграцыі ў яго з’явіліся праблемы са здароўем — у яго выявілі некроз тазабедраных суставаў, таму неабходныя дзве аперацыі па замене суставаў і доўгая рэабілітацыя. Пасля выхаду перадачы ў эфір у хату да бацькоў Корнышава пачалі рэгулярна наведвацца міліцыянты і следчыя. Пра гэта піша “БАЖ”.
Палітзняволеную, ураджэнку Докшыччыны Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
Да моманту вынясення выраку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, каталіцкая актывістка тры месяцы адбыла за кратамі. Паводле рашэння суддзі Юліі Крэпскай, 34-гадовую Аксану Ючкавіч вызвалілі з-пад варты ў залі суду, прызнаўшы вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У Мінску завочна судзяць пастаўскага прадпрымальніка Ігара Парункевіча
Працэс у Мінскім абласным судзе ў парадку спецыяльнай выьворчасці распачаўся 18 красавіка. Супраць 29-гадовага пастаўчаніна спачатку распачалі крымінальную справу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). У раскладзе судовых паседжанняў цяпер фігуруе яшчэ адзін асртыкул – ч.2 арт.361-4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Віцябляніна Дзмітрыя Палякова, асуджанага за абразу супрацоўнікаў міліцыі, МУС уключыла ў «экстрэмісцкі спіс»
16 красавіка Віцебскі абласны суд разбіраў яго апеляцыйную скаргу. Вынік не вядомы, але, паводле «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», Дзмітрый Палякоў ужо адбывае пакаранне.
Жыхара Лужасна асудзілі да 1 года і 1 месяца калоніі за абразу Лукашэнкі
Абразай суд Віцебскага раёна палічыў рэпост у «Одноклассниках» карцінкі з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду суддзі Міхаіла Зубені, жыхар вёскі Лужасна Сяргей Мельнікаў «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта». Суд адбыўся 28 сакавіка, рэпост, за які асудзілі мужчыну, быў зроблены 19 чэрвеня 2023г. Цяпер ён мусіць кампенсаваць выдаткі за паслугі абаронцы ў суме 44 рублі, а таксама суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператруса ў жытле асуджанага.