Сёлета 29 студзеня суддя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка прысудзіў віцябляніну паўтара гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, штраф памерам 100 базавых велічынь і кампенсацыю маральнай шкоды на карысць траіх пацярпелых міліцыянтаў на агульную суму 5500 рублёў.
Паводле абвінавачання, 28 жніўня, 7 верасня і 27 верасня 2021 года, знаходзячыся на тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Дзмітрый Палякоў размясціў у «Telegram» у агульнадаступнай публічнай групе, прызнанай экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй, абразлівыя каментары з ненарматыўнымі выказваннямі, якія прыніжаюць аўтарытэт, гонар і годнасць асобы прадстаўнікоў улады – кіраўнікоў падраздзяленняў органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Суд прыняў да ўліку і тое, што ў кастрычніку 2023 года Палякоў быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае пікетаванне і захоўванне публікацый, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сёлета 29 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Дзмітрыя Палякова палітычным зняволеным.
Барыс Малаеў
Субота, 20 Красавік 2024
Віцябляніна Дзмітрыя Палякова, асуджанага за абразу супрацоўнікаў міліцыі, МУС уключыла ў «экстрэмісцкі спіс»
16 красавіка Віцебскі абласны суд разбіраў яго апеляцыйную скаргу. Вынік не вядомы, але, паводле «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», Дзмітрый Палякоў ужо адбывае пакаранне.
Апублікавана ў
Палітвязьні