«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе праваабаронца дзеянні аршанскіх следчых.
Гэты не першы "наезд" на грамадзянскага актывіста. Так, у пачатку ліпеня 2021 года, каля 6 гадзін раніцы ў кватэру, дзе ён пражываў, з'явіліся супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Падчас правядзення ператрусу ў Казмерчака канфіскавалі ноўтбук і мабільны тэлефон. Пасля шматгадзіннага допыту яго адпусцілі. Магчыма, што пасля аналізу зместу гаджэтаў, была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 арт. 368 КК РБ.
Віталь Кажух