Пасля ператрусу Мікалая Шараха адвезлі ў Менск, і 10 сутак трымалі ў СІЗА КДБ. Сябры і калегі прафсаюзнага актывіста падавалі хадайніцтва, каб затрыманага адпусцілі па паручальніцтва. Аднак гэтыя захады не спатрэбіліся: Мікалая Шараха адпусцілі па сканчэнні 10-ці сутак, на працягу якіх мусілі прад’явіць абвінавачанне. Але пакуль статус ягоны не вядомы, як і падрабязнасцяў крымінальнай справы, у межах якой ён быў затрыманы. Сувязі з актывістам таксама пакуль няма. Адзінае, што ён паспеў паведаміць – гэта пра тое, што нікога з іншых актывістаў незалежных прафсаюзаў, затрыманых у адзін дзень з ім, за кратамі ён не сустракаў.
Сябры спадзяюцца даведацца ўсе дэталі пра тое, што адбывалася з Мікалаем Шарахам у СІЗА КДБ, калі ён вернецца дадому ў Полацк.