Трэба правесьці 4 хіміятэрапіі, кожная зь якіх каштуе каля 2 тысяч эўра. Усіх, хто можа фінансава дапамагчы грамадзкаму дзеячу, праваабаронцу Васілю Леўчанкаву, просяць зьвяртацца па мабільным нумары: 712-57-55 (Васіль Ціханавіч Берасьнеў).
Васіль Леўчанкаў працаваў па разьмеркаваньні інжынэрам на прадпрыемстве “Тэхніка сувязі”. На пачатку 90-х далучыўся да рабочага руху, стаўшы сакратаром бараньскага страйкаму. Адзін з тых, хто вёў людзей на блякаду чыгункі з Барані.
Пазьней узначаліў свабодныя прафсаюзы ў Воршы. Некаторы час узначальваў свабодны прафсаюз мэталістаў на “Тэхніцы сувязі” і рэспубліканскую арганізацыю. Пасьля ліквідацыі прафсаюзу заняўся праваабарончай дзейнасьцю, супрацоўнічаў з праваабарончым цэнтрам “Вясна”: аказваў дапамогу па юрыдычных пытаньнях людзям, якія трапілі ў бяду і не маглі дазволіць сабе платную кансультацыю.
Паводле orsha.eu
Фота: vitebskspring.org