Да папраўчай установы адкрытага тыпу Аляксандр так і не даехаў, абраўшы жыццё на волі ў сумежнай з Беларуссю краіне.
Да крымінальнай адказнасці Александра Мацвеева прыцягнулі за тое, што 3 кастрычніка ён нібыта размясціў у групе «Типичный Витебск» у Instagram эмацыйны каментар, ужыўшы ненарматыўную лексіку адносна дзеянняў старшага сяржанта ППС Першамайскага РАУС Віталя Шнявіна. Падчас мірнага маршу пратэсту міліцыянт ужыў газавы балончык супраць яго ўдзельнікаў. Учынак Шнявіна абурыў Мацвеева і падштурхнуў да напісання каментару.
На судзе Шнявін не прысутнічаў, ад матэрыяльнай кампенсацыі ў 1000 рублёў за нанесеную маральную шкоду адмовіўся, задаволіўшыся 300 рублямі, выплачанымі яшчэ да пачатку судовага працэсу.
Жамчужны: «Хімія» ператвараецца ў вар’яцкі дом»
«Частыя апошнім часам уцёкі асуджаных з адбыцця пакарання ва ўстановах адкрытага тыпу балюча б’юць па іміджу ўсёй пенітэнцыярнай сістэмы. Рэакцыя на такія выпадкі хваравітая: адразу пачынаюцца праверкі, «хімія» ператвараецца ў вар’яцкі дом», – кажа былы палітвязень і праваабаронца Міхаіл Жамчужны.
Ян Сведка