Суд па пераводзе праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага з калёніі на турэмны рэжым утрыманьня працягнуўся 21 красавіка ў судзе Барысаўскага раёну.

Такімі словамі пачынае свой чарговы ліст віцебскім праваабаронцам палітвязень, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі №14. Далей Міхаіл Жамчужны раскрывае, у чым гэтае «выдатна» палягае.

2 лютага суд Барысаўскага раёну распачаў разгляд справы па накіраваньні заснавальніка «Платформ інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калёніі №14 ў турму. Судовы разбор працягнецца 23 лютага.

«24 студзеня нечакана, без усялякіх прычынаў мяне выклікалі на камісію і паведамілі, што накіруюць справу ў суд на зьмяшчэньне мяне на тры гады ў турму. Напэўна, гэта будзе Гародня, таму адрас можа зьмяніцца», – пасьля двухмесячнага маўчаньня паведаміў віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Адміністрацыя папраўчай калёніі №14 ў Навасадах, дзе адбывае пакараньне заснавальнік “Платформ інавэйшан” Міхаіл Жамчужны, прыняла рашэньне накіраваць у суд матэрыялы аб зьмене палітвязьню рэжыму ўтрыманьня на турэмны, тэрмінам на тры гады. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісьце да праваабаронцы Тацяны Равяка, датаваным 26 студзеня.