Пятніца, 21 Красавік 2023

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШЫЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пра гэта ўскосна сведчаць тыя факты, што ад палітвязняў ужо доўгі час няма лістоў. Ліставанне са штрафнога ізалятару забароненае. Атрымаць пацверджанне гэтага ўдалося толькі наконт Максіма Знака: адміністрацыя калоніі «Віцьба -3» паведаміла ягонай жонцы і адвакатцы Надзеі, што палітвязень насамрэч утрымліваецца ў ШЫЗА. Пра гэта піша "Рыдыё свабода".

Жонцы Мікалая Статкевіча з глыбоцкай калоніі №13 увогуле не адказалі нічога. Няма адказу і з Дэпартаменту выканання пакаранняў. Практычна столькі ж – амаль паўтара месяцы – сям“я не атрымлівае лістоў ад Максіма Знака . Апошні допіс ад яго прыйшоў 9 лютага. 20 лютага родныя атрымалі апошні ліст ад палітзняволенага журналіста Ігара Лосіка. які адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК-1.

10 сакавіка да яго не пусцілі адваката, а 15 сакавіка, як стала вядома праваабаронцам, Лосік дэманстратыўна парэзаў сабе лязом руку і шыю. Гэта было зроблена на знак нязгоды з тым, што яму прыгразілі змяшчэннем у ШЫЗА -- нібыта ён адмовіўся "займацца прыборкай памяшкання". Пра здароўе сына і ягоны псіхалагічны стан спрабавалі даведацца бацькі, паехаўшы ў наваполацкую калонію. Але ім сказалі толькі тое, што с Ігарам «усё ў парадку», але за парушэнне рэжыму ён пазбаўлены доўгатэрміновага спаткання, якое планавалася ў канцы сакавіка. 3 красавіка адваката да Ігара Лосіка не пусцілі зноў.

У падобных сітуацыях, калі ад палітвязняў доўгі час няма лістоў, праваабаронцы раяць не хаваць праблему, а патрабаваць адказу ад адміністрацыі па месцы зняволення. Яшчэ адзін адрас, куды можна звярнуцца – гэта Дэпартамент выканання пакаранняў. Разлічваць на хуткі і вычарпальны адказ не даводзіцца, таму ў лістах варта задаваць канкрэтныя пытанні – пра здароўе, настрой, працоўны графік, наяўнасць спагнанняў і г.д.

Станіслаў Іваноўскі