Панядзелак, 24 Чэрвень 2024

500 дзён нічога не вядома пра Мікалая Статкевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

То бок, больш за 16 месяцаў няма ніякіх вестак пра лідэра беларускай апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне на Віцебшчыне ў Глыбоцкай папраўчай калоніі №13. Апазіцыйны палітык знаходзіцца за кратамі больш за чатыры гады. Мікалай быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

З пачатку ліпеня 2022 года - з таго часу, як палітзэк пачаў адбываць пакаранне ў Глыбоцкай калоніі - у яго было 23 спагнанні. Як мінімум 9 разоў ён трапляў у ШІЗА - на тэрміны ад 7 да 10 дзён. Новы год палітвязень сустрэў у ШІЗА.

Палітвязень Статкевіч утрымліваецца ў калоніі ў максімальна жорсткіх умовах: палітыка трымаюць у адзіночнай камеры ў небяспечных для здароўя ўмовах. У зняволенні Мікалай двойчы перахварэў COVID-19.

Падтрымаць палітвязня можна на адрас: ВК № 13, Савецкая, 205, Глыбокае, 211791, Віцебская вобласць. Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.

Серафіма Лазоўская