Мікалай Статкевіч: 150 дзён невядомасці
З Глыбоцкай ПК -13, дзе ўтрымліваюць зняволенага апазіцыйнага палітыка, ужо 5 месяцаў няма аніякіх звестак. Пра адсутнасці лістоў ад мужа ўжо цягам 150-ці дзён у Фэйсбуку нагадала ягоная жонка, Марына Адамовіч. Жанчына вядзе сумны ўлік часу зняволення: 30 траўня, калі звестак ад Мікалая Статкевіча не было 110 дзён, яна нагадала сябрам у сацыяльных сетках, што палітвязень знаходзіцца ў зняволенні ўжо тры гады.
Павел Севярынец "знайшоўся" ў турме ў Гародні
Пра тое, што зняволенага палітыка, літаратара і журналіста накіравалі на бліжэйшыя тры гады ў гарадзенскую турму, стала вядома з ліста, дасланага жонцы Вользе. Больш як два тыдні сваякі не ведалі пра лёс палітвязня, якога 23 чэрвеня асудзілі да змены рэжыму ўтрымання.
Палітвязень Віктар Бабарыка, меркавана, знаходзіцца ў ПКТ новаполацкай калоніі
Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Беплгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў.
Два тыдні няма звестак пра Паўла Севярынца, якога мусілі адправіць у турму
Паводле ініцыятывы Шклоўскай калоніі №17, дзе палітвязень адбываў пакаранне, 23 чэрвеня палітзняволенаму змянілі рэжым утрымання. Па рашэнні Шклоўскага райсуду ён павінны адбыць наступныя тры гады ў турме. Перавесці Севярынца на новае месца зняволення мусілі цягам 10-ці дзён, але сваякі нічога не ведаюць пра ягоны лёс.
Віцебскаму тэлеканалу, дзе працаваў палітвязень Вячаслаў Лазараў, далі папярэджанне «за парушэнне заканадаўства аб СМІ»
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» - замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.