У Менску на станцыі «Інстытут культуры» Алесь Бяляцкі выйшаў зь цягніка пад воплескі грамады і воклічы «Жыве Беларусь!». Суcтрэць Алеся Бяляцкага на пляцформе станцыі «Інстытут культуры» сабралася каля 30 чалавек.
Алесь Бяляцкі распавёў, што пэўны ціск быў увесь час з тым, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні. Але ён адмаўляўся. Алесь Бяляцкі адказаў на пытаньні журналістаў, падзякаваў сустракальнікам і скіраваўся дадому: «Бо тры гады дому ня бачыў і не адышоў яшчэ ад зоны».
Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць. Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу. У 2012 і 2013 гадох Алесь Бяляцкі быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.
Паводле Радыё Свабода