У снежні 2025г. Уладзіміра Захарава ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС.
Паводле інфармацыі “Нашай Нівы”, бізнесовец асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У верасні 2020 года Захараў крытыкаваў палітыку Лукашэнкі ў дачыненні да прыватнага бізнесу. У прыватнкасці, расійскаму выданню Лента.РУ. ён сказаў наступнае: "У многіх беларускіх бізнесменаў ёсць адчуванне, што яны разам з уладай жывуць у розных сусветаў. Лукашэнка неяк сказаў, што яго мара — «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку краіны», а нас называе «блохами ». Гэта ненармальна! Пры гэтым, згодны, весці бізнэс у Беларусі не складаней, чым у Расіі".
У 2023 годзе на маёмасць бізнесоўца, які на той час ужо выехаў у замежжа, быў накладзены арышт.
У траўні 2024-га Захараў вырашыў выбачыцца перад беларускімі ўладамі: запісаў публічны відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі – спадзеючыся, што яго пашкадуюць.
У відэазвароце ён каяўся ў "дапушчаных памылках”, абяцаў быць узорным прадпрымальнікам і ажыццяўляць “празрыстую” эканамічную дзейнасць, супрацоўнічаць з любымі дзяржаўнымі структурамі і органамі і гэтак далей. Таксама ён падкрэсліваў, што "не пераходзіў чырвоныя лініі” у 2020-м годе, не удзельнічаў у пратэстах, як і ніводзін з ягоных сваякоў, не заклікаў да супраціву і нават бачыць сваю заслугу ў тым, што падчас паслявыбарчых мірных шэсцяў не былі затрыманыя ягоныя арандатары.
Але пакаянне “не залічылі”. Калі ен вырашыў вярнуцца ў Беларусь, то быў адразу ж затрыманы ў аэрапорце.
Сяргей Хоміч
Чацвер, 26 Сакавік 2026
Асуджаны полацкі бізнесовец Уладзімір Захараў прызнаны палітзняволеным
Уладзімір Захараў валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Але ў 2023 годзе ў дачыненні да яго былі заведзеныя крымінальныя справы. Не чакаючы арышту, ён з’ехаў з Беларусі. І адтуль дасылаў лісты прэм'еру Галоўчанку, кіраўніку КДБ Церцелю, старшыні Савета Рэспублікі Качанавай і іншым, спрабуючы пераканаць іх у тым, што падазрэнні ў адносінах да яго беспадстаўныя. Урэшце ён вярнуўся на радзіму, дзе ў лютым 2025 года быў асуджаны паводле арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў; арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі.
Апублікавана ў
Палітвязьні