«Андрэй перадае сардэчнае прывітанне ўсім знаёмым і незнаёмым людзям, адчувае сябе псіхалагічна добра, лекі атрымлівае, дзякуе ўсім за памяць, кажа, што Госпад Бог кожнаму пакажа ягоны шлях», - напісала кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі.
Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут асуджаны да 8 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК). Палітвязень знаходзіцца за кратамі 4 з паловай гады.
Увосень 2024 года ў якасці ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута гаварылася пра ягоны ад’езд з Беларусі. Пра тое, што палітвязень Андрэй Пачобут нібыта сам не хоча памяняць беларускую турму на Польшчу, заяўляў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Прапагандыст Юрый Васкрасенскі сцвярджаў, што журналіста нібыта гатовыя былі выпусціць з умовай, што яго забярэ на тэрыторыі Беларусі сам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Але польскі бок не аднойчы заўважаў, што ў гэтым пытанні варта зважаць на пазіцыю самога палітвязня і лічыцца з тым, што ён можа не пагадзіцца на тое, каб пакінуць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца.
Міраслаў Шайбоўскі
Аўторак, 23 Верасень 2025
Кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс наведала журналіста, палітвязня Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі
Яна паведаміла ў Facebook, што ад свайго ўласнага імя і ад імя Саюза палякаў напісала просьбу аб вызваленні журналіста Андээя Пачобута на імя Лукашэнкі.Паводле слоў Анжалікі Борыс, 23 верасня ёй далі магчымасць сустрэцца з Пачобутам у наваполацкай калоніі.
Апублікавана ў
Палітвязьні