Аўторак, 23 Верасень 2025

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Нагадаем, Мікалай  Статкевіч у ліку 52 зняволеных быў выпушчаны на волю з грыбоцкай ПК-13. Усіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Але дзе ён знаходзіцца, дагэтуль не вядома.

Паводле непацверджанай  інфармацыі, апазіцыйнага палітыка маглі адправіць зноў  глыбоцкую калонію, але праверыць гэта пакуль не ўдаецца. Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, шукала мужа ў ізалятары ў Ашмянах і ў ІЧУ на Акрэсціна, рабіла запыт да адміністрацыі ПК-13 у Глыбокім, але адтуль ёй адказалі, што афіцыйны адказ дашлюць на працягу 15-ці дзён. Таксама Марына Адамовіч падала заяву аб знікненні чалавека ў міліцыю, але ніякага адказу яна не атрымала таксама.

17 верасня сам Аляксандр Лукашэнка асабіста прызнаў, што Мікалай Статкевіч у Беларусі, але дзе менавіта і ў якім стане — не агучыў.

Група незалежных экспертаў ААН рашуча асудзіла спробу дэпартацыі з Беларусі ды наступнае знікненне 69-гадовага палітыка Мікалая Статкевіча. У сваёй заяве эксперты заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра ягоны лёс і месцазнаходжанне, а таксама пра стан яго здароўя.

Марына Зацішная