Новы Youtube-канал вдэаблогера з Барані называецца Серый Кот 2. Два ранейшыя відэаканалы, створаныя ім яшчэ да зняволення, былі прызнаны “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.
Дзмітрый Казлоў быў затрыманы ў чэрвені 2020 г. Праз год ен быў асуджаны да 5 гадоў калоніі. Блогера і актывіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) . Летась 28 лістапада тэрмін пакарання скончыўся, але на волю Дзмітрый не выйшаў: назаўтра яго зноў асудзілі - за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт.411 КК РБ). І дадалі яшчэ адзін год зняволення.
Аксана Мельнікава